28 кастрычніка прайшоў 3 этап Адкрытага Чэмпіянату Беларусі.
Этап атрымаўся насычаны, цікавы і інтрыгуючы. Аб усiм па парадку.
Стандартны рэгламент - 2 кругi, дзе згулялі кожны з кожным. У некаторых гульцоў проста магічныя вынікі: Віталь Куратнік сваёй элегантнай, яркай і шматграннай гульнёй паказвае, што яго хакей можа быць неверагодна эфектыўным: абыгрывае лідараў: Аляксандра Бартоша і Мацвея Шыркаўца, граміць Міхаіла Чарнабая, Аляксандра Авіна і двойчы Аляксандра Шыркаўца. Спазніўшыся на свой першы матч Уладзімір Сліж i падарыўшы тым самым тэхнічную перамогу Віталю, дапамагае таму заскочыць у зону плэй-оф.
Не пайшла сёння гульня ў Аляксандра Авіна і Леаніда Лысенкі, звычайна больш удала выступаючыя хлопцы сёння апынуліся за бортам запаветнай васьмёркі. А Міхаіл Чарнабай па розніцы шайбаў з Віталём Куратнікам застаўся на 9 пазіцыі.
Калі згулялі 70% матчаў этапу Вадзім Крыніцкі ішоў на 2 месцы, сёння ў яго атрымлівалася ўсё, ну ці амаль усё. А ў канцоўцы было шмат пройгрышаў, і, як вынік, 6 месца.
Па прызёрах кругавога этапу была інтрыга да самага апошняга матчу. Калі Аляксандр Бартош, які ў першым крузе ні разу не прайграў, упэўнена ішоў да золата (хоць другі круг быў не такім паспяховым), то бліжэйшыя пераследнікі з чатырох гульцоў ішлі ачко ў ачко, з кожным турам змяняючыся паміж сабой месцамі. Мацвей Шыркавец у канцоўцы паднацicнуў. Андрэй Акінфін наогул выдаў фенаменальны вынік у другім крузе нікому не прайграўшы. Уладзімір Сліж ліха і з уласцівымі яму эмоцыямі таксама эфектыўна завяршаў матч за матчам. Менавіта гэтая тройка гульцоў набраўшы па 34 ачкі, пры цалкам аднолькавай колькасці перамог, нічыіх і паразау́, выстраілася следам за лідэрам. І толькі па асабістых сустрэчах паміж сабой Мацвей стаў другім, Андрэй трэцім, Валодзя чацвёртым. Пройгрышы Эдуарда Куратніка ў апошніх турах адкінулі яго на 5 месца ў табліцы, хоць у яго таксама былі ўсе шанцы быць у тройцы медалістаў.
Так, Аляксандр Далгоў ехаў-ехаў, але, на жаль, так і не даехаў да турніру... Шкада, Сашу чакалі да апошняга.
Медалісты кругавога этапу:
У Першай лізе супернічала паміж сабой тройка гульцоў: Леанід Лысенка, Аляксандр Шыркавец і Аляксандр Авін.
Пасля трох кругоу́ для медальнага заліку яны размясціліся ў такой жа паслядоўнасці:
Чвэрцьфіналы плэй-оф былі прыгожыя i незвычайныя. Там было галоўнае, што павінна быць у любым спаборніцтве, - інтрыга! У трох з чатырох матчаў усё вырашылася менавіта ў апошнiм, сёмым.
Адзіная серыя, дзе супраціву было няшмат, гэта Аляксандр Бартош - Віталь Куратнік, тут лік 4:0.
Уладзімір Сліж - Эдуард Куратнік.
Валодзя бярэ 2 матчы з мінімальнай перавагай, у трэцім Эдуард перамагае ў авертайме, затым Валодзя ўпэўнена перамагае ў чацвёртым матчы, а пасля гэтага Эдуард адыгрывае 2 партыі, не дазволіўшы Валодзю закінуць у іх ні разу. А вырашальны матч апынуўся за Уладзімірам.
Напэўна, яму дапамог галоўны заўзятар, які заўсёды быў побач:
У трэцім чвэрцьфінале гулялі тыя, хто часцей за ўсё сустракаецца на гэтай стадыі: Мацвей Шыркавец і Аляксей Краўчанка.
У першым матчы Аляксей вырывае перамогу ў авертайме, у другім перамагае Мацвей, у трэцім у напружаным авертайме ён жа. У чацвертым матчы зноў авертайм, і там ужо бярэ верх Лёша, выраўноўваючы серыю. Затым яны яшчэ па разу бяруць па выйгрышу, пераводзячы серыю ў апошні матч. У сёмым больш пашанцавала Мацвею, з мінімальнай перавагай 2:1 ён праходзіць далей.
Апошні чвэрцьфінал звёў паміж сабой Андрэя Акінфіна і Вадзіма Крыніцкага. 2 матчы ўзяў Андрэй, потым Вадзім тройчы святкаваў перамогу, а затым арэлі зноў сышлі ў бок Андрэя - ён абыграў Вадзіма ў наступных двух.
Тыя, хто прайграў у чвэрцьфінале пайшлі змагацца паміж сабой за 5-8 месцы.
Калі Віталь падарыў тату серыю не гуляючы, то ў матчы Вадзіма Крыніцкага і Аляксея Краўчанкі зноў была бітва. Пасля трох сваіх перамог Аляксей расслабіўся, а Вадзіма свой пройгрыш прастымулявау́ настолькі моцна, што ён атрымаў перамогу ва ўсіх наступных чатырох, прыгожа вырваўшы перамогу. І трапіў на Эдуарда, а там ужо было складаней. Эдуард не пакінуў шанцаў - 4:0 у серыі.
Паўфінал.
Аляксандр Бартош - Уладзімір Сліж.
Усе матчы супернікі згулялі паміж сабой з мінімальнай перавагай адзін над адным. Гульня роўная, спакойная і вывераная. Тут быў мацнейшы Аляксандр, лік у серыі - 4:1.
Мацвей Шыркавец з такім жа лікам узяў верх над Андрэем Акінфіным.
У матчы за трэцяе месца перамогу над Уладзімірам Сліжом святкаваў Андрэй Акінфін - 3:1. Можна павіншаваць Андрэя, ён другі турнір запар аказваецца ў прызёрах па выніку турніру!
Фінал звёў наймацнейшых: Аляксандр Бартош - Мацвей Шыркавец. У гэты раз поспех быу́ на баку Мацвея - 1:4.
Віншуем усіх удзельнікаў і прызёраў турніру!
Хто б мог падумаць тады, у лістападзе 2013 года, калі збіраліся першыя аматары гэтай выдатнай гульні, што яна так надоўга зацягне многіх?! Да чаго гэта я... Ды да таго, што на наступным турніры мы адзначым 10-ці гадовы юбілей Лігі Настольнага Хакея Беларусі!!
25 лістапада чакаем усіх неабыякавых!!!