8 этап гэтага сезону прайшоў у суботу 18 красавіка. Гэта апошні этап, ачкі якога ішлі ў асабісты залік. Менавіта сёння можна было паднаціснуць і скончыць сезон крыху лепш. Камусьці гэта ўдалося, у кагосьці не атрымалася.

У Вышэйшай лізе гулялі 10 чалавек.
Згулялі 2 кругі. З незвычайнага: Андрэй Акінфін скончыў этап на 7-ым месцы.

А Вадзім Крыніцкі на 4-ым!

Іван Гілевіч і Ганна Сліж засталіся ўнізе табліцы.


Крыху пазней, пасля чвэрцьфіналу Вышэйшай лігі, да іх далучацца тыя, хто прайграў на гэтым адрэзку.


Чвэрцьфінальныя пары стадыі плэй-оф:
Аляксандр Бартош - Аляксандр Шыркавец.

Тут 4:0 на карысць Бартоша.
Вадзім Крыніцкі - Аляксей Краўчанка.

У Вадзіма многае перастала атрымлівацца, а вось Лёша гуляў на вышыні. Выніковы лік у серыі - 1:4.
Уладзімір Сліж - Андрэй Акінфін.

Пасля двух сваіх перамог Валодзя расслабіўся, а Андрэй гэтым скарыстаўся і дагнаў - 2:2. Затым пяты матч ужо забраў Уладзімір. А ў авертайме шостага матча паставіў кропку - 4:2.
Мацвей Шыркавец - Аляксандр Авін.

Аляксандру ўдавалася абыгрываць Мацвея ў некалькіх матчах, але ў серыі гэтага не адбывалася ні разу. Не адбылося і сёння - 4:1 на карысць Мацвея.
Чацвёрка прайграўшых ўзяла з сабой Аню (Іван, на жаль, не дачакаўся) і яны згулялі трохкругавы турнір у Першай лізе.

Па выніку з бронзай скончыў турнір Аляксандр Авін.
Срэбра ў Вадзіма Крыніцкага, золата забраў Андрэй Акінфін.

Паўфіналы вышэйшай лігі:
Аляксандр Бартош - Аляксей Краўчанка.
Першы матч Аляксандр забраў у сухую - 3:0. У другім ужо Аляксей згуляў ідэальна - 0:4. У трэцім матчы Лёша перамагае ў авертайме - 2:3. У чацвёртым Лёша ўпэўнена забірае перамогу -1:4.
Аляксандру ўдалося вярнуцца ў гульню і адыграць 2 матчы. Вырашальны сёмы матч. На музыцы Аляксандр забівае і выходзіць наперад. Але Аляксей на цішыні за секунду параўноўвае. Гулялі даволі працяглы авертайм, дзе крыху больш пашанцавала Аляксандру. З лікам 4:3 ён выходзіць у фінал.
У другім паўфінале сустракаліся: Уладзімір Сліж і Мацвей Шыркавец.
Тут Мацвей даволі хутка разабраўся з Валодзем - 0:4.
У матчы за бронзу Уладзімір Сліж абыграў Аляксея Краўчанку - 3:0.

У фінале Аляксандр сустракаўся з Мацвеем.

Гульня была, як заўсёды, роўнай. У трох матчах перавага была ў 1 шайбу, але на карысць аднаго.
А выніковы лік - 4:0.

Віншуем пераможцаў!

Згуляны чарговы сезон, час збіраць камяні!
Наперадзе ў нас яшчэ, як вішанька на торце, Scorpion Grand Prix Belarus Open 2026, які пройдзе 23 траўня.
Чакаем усіх жадаючых!
Будуць госці з краіны-суседкі. Яны да нас рэдка прыязджаюць, таму будзе выдатная магчымасць пагуляць і набыць цікавы досвед!


