Печать
Категория: Мировой тур

Нашы зноў на выездзе!

Нашы нахокеры адправіліся спрабаваць свае сілы на Чэмпіянат Расіі ў горад на Няве.

Сабралася шасцёрка гульцоў:

Аляксандр Далгоў, Эдуард Куратнік, Аляксей Краўчанка, Аляксандр Шыркавец, Міхаіл і Уладзімір Чарнабаі.

Гэты турнір таксама з'яўляецца 4-ым этапам SCORPION GRAND PRIX. Таму ўдзельнікаў сабралася аж 82 чалавекі!

Барацьба пачалася, як звычайна, на групавым этапе: 6 груп па 12-13 чалавек у кожнай.

Па рэгламенце:

- гульцы, якія занялі ў кожнай кваліфікацыйнай групе месцы з 1-га па 4-е выходзяць у Вышэйшую лігу.

- гульцы, якія занялі ў кожнай кваліфікацыйнай групе месцы з 5-га па 7-е выходзяць у Першую лігу.

- гульцы, якія занялі ў кожнай кваліфікацыйнай групе месцы з 8-га па 10-е выходзяць у Другую лігу.

- гульцы, якія занялі ў кожнай кваліфікацыйнай групе месцы з 11-га па 13-е (і ніжэй) выходзяць у Трэцюю Лігу.

 

У 1 групу трапілі Аляксей Краўчанка і Аляксандр Далгоў. Лёша стаў восьмым, Саша следам.

 

Міхаіл Чарнабай адзіны з нашых апынуўся ў групе 2 і заняў там 11 месца.

У групе 3 адбіваўся Аляксандр Шыркавец. І трэба сказаць, што ён не проста адбіваўся, А паказаў выдатны вынік - 7 месца, што давала права гуляць у 1 лізе.

 

У 4-й групе Эдуарду Куратніку не хапіла паўкроку для таго, каб трапіць ў 1 лігу, ён стаў 8-ым, набраўшы аднолькавую колькасць ачкоў са сваім праследавацелем, саступіўшы яму ў лічцы.

 

У 5 групе ўдар прымаў Уладзімір Чарнабай, заняўшы там 12 месца.

 

Пасля групавога этапу пачаліся гульні ў лігах.

У 3 лізе Уладзімір Чарнабай заняў залатую сярэдзіну - стаў 7-ым,

а вось яго тата - Міхаіл узяў срэбра!

У 2 лізе сярод 18 удзельнікаў Аляксей Краўчанка стаў 11

Эдуард Куратнік узяў бронзу

а Аляксандр Далгоў стаў першым!

Нядрэнна ідуць нашы: зноў, як і месяц таму, у кожнай лізе яны ў прызёрах! Малайцы!!

У 1 Лізе пул супернікаў не дазволіў Аляксандру Шыркаўцу, які трапіў туды, праявіць свае здольнасці і шанцаванне. Сашы ўдалося ўзяць 2 нічыі. Замкнуўшы групу, ён стаў 18-ым. Але ж па выніку - вышэй за ўсіх астатніх сваіх беларускіх калегаў!

Гэта, вядома ж, выдатнае дасягненне для Аляксандра, з гэтым яго і павіншуем!!

У Вышэйшую лігу дадаліся тыя, хто быў вызвалены ад групавога этапу з-за наяўнага агульнага рэйтынгу па выніку ўсіх этапаў SCORPION GRAND PRIX. 

Было 2 групы па 16 гульцоў. Васьмёрка з кожнай выходзіла ў плэй-оф.

Менавіта там і пачалася самая заруба!

Напружаныя серыі з сямі матчаў у палове гульняў 1/8 фіналу. Такая ж карціна ў чвэрцьфінале. 

У выніку прызавая тройка была наступная:

3 месца заняла дзяўчына з Казані - Капітоліна Сямагіна.

2 месца ў піцерца Арцёма Блінова.

Пераможцам стаў куранін Дзяніс Мацвееў!

Хочацца пажадаць нашым нахокерам заўсёды варочацца да дому на кані!

Гуляйце ў настольны хакей, сябры!!