24 АДКРЫТЫ ЧЭМПІЯНАТ РАСІІ
Нашы хлопцы адправіліся на 24-ы Адкрыты Чэмпіянат Расіі, які праходзіў 25 і 26 красавіка!
Нашу краіну прадстаўлялі: Эдуард Куратнік:

Аляксандр Далгоў:

Аляксей Краўчанка:

Міхаіл і Уладзімір Чарнабаі:

Аляксандр Авін:

і Аляксандр Шыркавец:

Усё мерапрыемства складалася з двух дзён.
25-га праводзілі адкрыты турнір, дзе любы жадаючы гуляў у адкрытым разрадзе незалежна ад полу і ўзросту. 26-га гулялі разрады.
На адкрыты турнір народу сабралася нямала - 107 чалавек.
Удзельнікі былі падзелены на 6 груп.

У групе 1 Аляксандр Далгоў заняў 6-ае месца, Аляксандр Авін - 15-ае. У групе 2 адзіны з нашых - Міхаіл Чарнабай заняў 10-е месца.
У групе 3 Эдуард Куратнік стаў 8-ым, Аляксандр Шыркавец - 16-ым.
У групе 4 Аляксей Краўчанка фінішаваў 11-ым. Уладзімір Чарнабай - 14-ым.
Наступным этапам стала выступленне ў лігах у адпаведнасці з занятым месцам у групе.
Аляксандр Шыркавец, Уладзімір Чарнабай і Аляксандр Авін змагаліся за медалі Трэцяй лігі. Сярод 21 гульца Аляксандр Шыркавец стаў 13-ым, Уладзімір Чарнабай - 7-ым, Аляксандр Авін - 5-ым. Пазіраючы на прамежкавыя вынікі, заўважыў, што Авін каля паловы шляху ішоў на 1 месцы. Але ў рэшце Аляксандр не даціснуў зусім ледзь-ледзь: да прызавой тройкі яму не хапіла пары ачкоў. Выдатны вынік у Вовы Чарнабая - адставанне ад Авіна - тыя ж 2 ачкі. Ён таксама цалкам мог быць на п'едэстале.

У 2 лізе за медалі змагаліся: Аляксей Краўчанка і Міхаіл Чарнабай. У прамежку Міша таксама ўтрымліваў 1 месца ў групе. Потым быў сход да 5-га месца, але Міша здзейсніў фінішны спурт і ў выніку стаў другім! Лёшы, на жаль, не ўдалося паказаць той хакей, які ён звычайна паказваў у Расіі, ён завяршыў гульню на 12-ым месцы сярод 24-ох удзельнікаў.


Ну а ў 1 лігу трапілі лідары беларускага дэсанту: Эдуард Куратнік і Аляксандр Далгоў. Сярод 24-ох удзельнікаў Саша стаў 7-ым (ад прызавой тройкі аддзяляла ўсяго толькі 2 ачкі), Эдуард - другім!


У Вышэйшую лігу, дзе змагаліся за Кубак 38 спартсменаў, нашы не патрапілі. Бо канкурэнцыя велізарная!! А там у выніку перамог добра і даўно ўсім вядомы Максім Барысаў! Хай ён і страціў цікавасць да ўдзелу ў турнірах у Расіі (за апошнія 4 гады Максім згуляў ўсяго толькі ў дзесятцы турніраў), але хватка і ўменне засталіся!

У фінале ён абыграў Паўла Фёдарава з лікам 4:2. У матчы за 3 месца Рыгор Дубінін абыграў Віталя Смірнова - 3:1.

Віншуем рускіх і беларускіх медалістаў і ўсіх, хто прыняў удзел у першым гульнявым дні!
У другі дзень праходзілі турніры па 5 разрадах. У жаночым (было 5 удзельнікаў) і дзіцячым (9 удзельнікаў) нашых гульцоў заяўлена не было.
У суперветэранскім (каму пераваліла за 55 гадкоў ад народзінаў) сярод дзвух дзясяткаў жадаючых нашых было трое: Аляксандр Шыркавец, Аляксандр Авін і Эдуард Куратнік. Варта адзначыць працу арганізатараў: гэты турнір яны правялі асобна, каб гэтыя ж гульцы пры іх жаданні яшчэ змаглі паўдзельнічаць і ў ветэранскім разрадзе (для тых, каму за 40).
Нагадаю, што леташнім пераможцам суперветэранскага турніру стаў наш Эдуард Куратнік. У гэтым сезоне Эдуарду не ўдалося паўтарыць леташні поспех - ён стаў 5-ым. У матчы за 3 месца Ілля Панамароў абыграў крыўдзіцеля нашага Эдуарда - Аляксандра Данілава. У фінале Віталь Скарабагатаў адолеў Андрэя Панамарова.

Аляксандр Авін фінішаваў 13-ым, Аляксандр Шыркавец - 17-ым.

У юніёрскім разрадзе (да 18 год) Беларусь прадстаўляў Уладзімір Чарнабай.

У спісе было 26 чалавек. Вова стаў 24-ым. Пры гэтым атрыманы досвед для яго - самае каштоўнае. Я ўжо прадбачу, як Вова на бліжэйшым турніры будзе ірваць і кідаць!!
У тройцы прызёраў былі выключна піцерскія выхаванцы: перамог добра вядомы нам Сямён Біцюкоў, ён абыграў у фінале Івана Аляксеева. У матчы за бронзу Мікіта Ціхаміраў адолеў Віталя Смірнова.
Самым масавым і, мабыць, самым цікавым турнірам апынуўся ветэранскі. Заявілася аж 62 удзельнікі!

Вось і мяркуйце, сябры, ці старэе настольны хакей...
Нашых было пяцёра. Не ўдзельнічаў толькі Аляксандр Авін. Астатнія стартанулі ў чатырох групах па 15-16 гульцоў у кожнай.
У групе 2 Міхаіл Чарнабай стаў 3-ім!
У групе 3 Аляксандр Далгоў заняў 5-ае месца, Аляксей Краўчанка - 11-ае.
У групе 4 Эдуард Куратнік скончыў кругавы этап на 6-ай пазіцыі, Аляксандр Шыркавец - на 12-ай.
Па рэгламенце 8 першых месцаў кожнай групы выходзяць у плэй-оф. Месцы з 9 па 12 гуляюць малы плэй-оф.
Па выніку ў малы плэй-оф трапілі Аляксей Краўчанка і Аляксандр Шыркавец.
Аляксей прайшоў першы раўнд, абыграўшы піцерца Аляксея Горына. Аляксандр Шыркавец таксама прайшоў далей, праўда з нагоды зняцця з гульні Ігара Будзіліна. Ну а ў наступным раўндзе , як гэта часта бывае на турнірах у Расіі, беларус трапіў на беларуса. Тут ужо трэба было пакідаць гульню Аляксандру Шыркаўцу, каб паспець на цягнік у Мінск. Балазе Аляксей паездку назад дадому спланаваў аўтобусам, што дазволіла адыграць турнір да канца. У паўфінале Аляксею выпала гуляць з нашым сябрам з Чарняхоўска - Сяргеем Кудзінавым. Сяргей - моцны арэшак, аказаў супраціў і навязаў сваю гульню Аляксею. Сяргей выйшаў пераможцам 2:0 у серыі (усе матчы малога плэй-оф праходзілі да дзвюх перамог). У матчы за 3 месца Аляксей гуляў з Андрэем Біцюковым. І перамог - 2:0. У фінале Сяргей Кудзінаў абыграў Віктара Пабярэжнага - 2:0.
У асноўным плэй-оф нашы зноў патрапілі адзін на аднаго. Міхаіл Чарнабай гуляў з Эдуардам Куратнікам. З улікам таго, што ўсім тром (у кампаніі з Аляксандрам Далговым) трэба было праз 10 хвілін пасля пачатку гульняў адпраўляцца на вакзал на той жа цягнік дадому, было прынята рашэнне пераможцу нашай пары выявіць пасля адно матчу. Міша быў больш удачлівы. Гэтая серыя застанецца за ім, і ўжо ў наступным раўндзе Дзмітрый Белавін будзе мець адпачынак у серыі з Мішам.

Ну а ў фінале Дзмітрый Пятроў абыграў Аляксандра Данілава - 4:1, у матчы за бронзу тэхнічную перамогу ў Аляксандра Косырава забраў Андрэй Панамароў. Аляксандр таксама спяшаўся на свой транспарт.
З чыстай душой нашы нахокеры ехалі дадому. Кожны нядрэнна выступіў, многія з'ехалі з прызамі і выдатным досведам. Зносіны і гульнявая практыка з такім вялікім і разнастайным калектывам заўсёды ідуць толькі на карысць!

Аднаго хочацца пажадаць арганізатарам: пачынаць крыху раней, каб ва ўсіх была магчымасць дагуляць турніры!
А так, вядома, ваяж на Піцер зноў атрымаўся!!