4 ЭТАП.
29 лістапада прайшоў чарговы этап нашага чэмпіянату. Дарэчы, святочны! Нагадаю, што нашай Лізе Настольнага Хакея споўнілася 12 гадоў!
А ў святочны этап і формула правядзення была абраная незвычайная: гулялі серыямі да 2 перамог.
16 удзельнікаў былі падзелены на 2 групы па 8 гульцоў. У першай групе мяркуючы па ліку не надта віднелася барацьба - амаль усе матчы былі завершаны з лікам 2:0. У другой хлопцы супраціўляліся:

Па рэгламенце першыя чацвёркі з груп праходзілі ў плэй-оф Вышэйшай Лігі, другія адпраўляліся змагацца за медалі Першай Лігі.
У першай групе ў плэй-оф прайшлі: Эдуард Куратнік, Аляксандр Бартош, Вадзім Крыніцкі (у якога сёння атрымлівалася значна больш, чым на апошніх этапах), і Андрэй Акінфін. Уладзімір Сліж, прайграўшы Андрэю Акінфіну, застаўся на 5 месцы з такой жа колькасцю ачкоў, як і ў Андрэя.


У другой групе зону плэй-оф пераадолелі: Аляксандр Далгоў, Мацвей Шыркавец, Міхаіл Чарнабай і Аляксей Краўчанка. Аляксандру Авіну не хапіла зусім ледзь-ледзь, ён на 5-ым месцы толькі па розніцы пераможных матчаў.

Хочацца адзначыць гульню нашых пачаткоўцаў: Іван Гілевіч, Вадзім Пасылкін ужо не глядзяцца, як хлопчыкі для біцця. Многія адзначылі, што гуляць з імі ўсё складаней, асабліва, калі яны параўноўвалі лік у серыі і цалкам маглі яе запісаць на свой рахунак. А Анюта заўсёды б'ецца, як ільвіца!
У Першай Лізе падзеі развіваліся вельмі цікава.
Пасля хутка згуляных чвэрцьфіналаў, у адным з паўфіналаў разгулялася неабыякая барацьба: Аляксандр Авін пасля трох аддадзеных матчаў цёзцы Шыркаўцу здзейсніў камбэк, перамогшы ў выніку калегу 4:3. На гэтым нешанцаванне Аляксандра Шыркаўца не скончылася: у матчы за бронзу ён саступіў у авертайме вырашальнага матчу Віталю Куратніку.


Ну а залаты медаль сёння прымерыў Уладзімір Сліж, Аляксандр Авін - з срэбрам.


Варта яшчэ завастрыць увагу на матчы за 13-14 месцы паміж Вадзімам Пасылкіным і Аняй Сліж. У першых двух матчах Аня абыграла Вадзіма ў авертаймах, забіўшы ў адным з іх Мілікангас!! Потым Вадзім сабраўся і давёў лік да пераможнага - 4:2.


У чвэрцьфіналах Вышэйшай Лігі лідары зрабілі сваю справу і прайшлі далей.
Прайграўшыя згулялі свой плэй-оф.
У паўфінальным матчы Андрэя Акінфіна і Міхаіла Чарнабая ўсё вырашылася ў авертайме - пашанцавала Мішу! Міша на гэтым не спыніўся і ў матчы за 5 выніковае месца ён разабраўся з калегам па камандзе Аляксеем Краўчанка - 4:1. Выдатны вынік, пакуль максімальны ў гэтым сезоне!
А вось ва Уладзіміра Чарнабая, сына Мішы, сёння гульня не заладзілася. Засмучаны гэтым, ён пакінуў турнір, так і не дагуляўшы свае матчы...
Вадзім Крыніцкі абыграў Андрэя Акінфіна ў матчы за 7 месца - 3:1.

У першым паўфінале Вышэйшай Лігі сустракаліся Эдуард Куратнік і Мацвей Шыркавец. Эдуард саступіў 0:4, хоць па рахунках у матчах не скажаш, што было лёгка.
У другім гулялі Аляксандр Далгоў з цёзкай Бартошам. Другі выйшаў пераможцам - 2:4.
Бронзу Далгоў, як заўсёды, ахвяраваў начальству.
У фінале (у гэтым сезоне ён такі ўжо трэці запар) Мацвей Шыркавец абыграў Аляксандра Бартоша - 4:2. Трэба нешта рабіць з Мацвеем...


Віншуем пераможцаў ліг!

Мы пастараліся зрабіць гэты турнір трошкі асаблівым і запамінальным!
Мабыць, трэба часцей праводзіць турніры з такім серыйным рэгламентам, усім ён зайшоў!
Дзякуй усім удзельнікам!
Усіх яшчэ раз са святам!!
12 доўгіх гадоў 1 раз у месяц мы разам!!!
Хочацца пажадаць развіцця Лізе і далучэння да гэтага выдатнага віду спорту новых людзей!!


