Менавіта сёння, 30 лістапада, лізе настольнага хакея спаўняецца 12 гадоў!
12 доўгіх, якія праляцелі, як адно імгненне, гадоў.
Колькі ўсяго было цікавага, уражлівага і запамінальнага!
Турніры, дзе кожнаму ёсць, што ўспомніць...
Паездкі, дзе можна атрымаць досвед і пагутарыць з аднадумцамі з іншых краін, часцяком далёкіх...
Але самае галоўнае - гэта нашы людзі, дзякуючы якім і існуе ліга!
Многія з намі з першага года існавання, хтосьці далучыўся да хакея за апошнія 5-7 гадоў, а некаторыя спазналі яго 1-2 гады таму. Але ўсіх іх аб'ядноўвае несуцішнае жаданне развівацца і пазнаваць гэты выдатны від спорту!
А з часам прачынаецца ўстойлівае пачуццё - любоў!
А гэтага ўжо не адабраць!
Са святам, дарагія!
Дзякуй усім вам за адданасць і любоў да гэтага віду спорту, таму што менавіта дзякуючы вам існуе ліга!

